ААТ "Дом гандлю Наваполацка" адно з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў горада Наваполацка па рэалізацыі нехарчовых тавараў айчыннай і імпартнай вытворчасці. Прасторны, светлы, утульны і спакойны, у ім заўсёды прыемна знаходзіцца. Сюды хочацца вяртацца зноў і зноў, каб без спешкі прайсціся па любімых аддзелах, набыць усё неабходнае для сябе і сваёй сям'і.
Дом гандлю Наваполацка сацыяльна накіраванае гандлёвае прадпрыемства. У нас укаранёная спецыяльная праграма лаяльнасці для пенсіянераў і шматдзетных сем'яў – дадатковая зніжка на тавары 2% і 5% адпаведна. Аплата за тавар ажыццяўляецца наяўнымі грашовымі сродкамі або банкаўскай пластыкавай карткай, тавары прадаюцца ў крэдыт і ў растэрміноўку, для арганізацый прымяняецца сістэма безнаяўнага разліку.
Таварны профіль "Дом гандлю" - рэалізацыя нехарчовых тавараў, прадстаўленых шырокім асартыментам:
Арыентуючыся на чаканні пакупнікоў, "Дом гандлю" імкнецца выбудоўваць эфектыўныя бізнес-працэсы і актыўна развівацца, улічваючы ўсе сучасныя новаўвядзенні і прапановы. Галоўная задача прадпрыемства-зрабіць наведвальніка ўнівермага задаволеным пакупніком, а задаволенага пакупніка – пастаянным кліентам.
* Націскаючы адправіць Я даю згоду на атрыманне рассылкі пра акцыі і зніжкі ад ААТ " Дом гандлю Наваполацка "(адпісацца можна ў любы час)